2 траўня 2024, Чацвер, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва «Граніту» пагражае актывістам незалежнага прафсаюза

9
Кіраўніцтва «Граніту» пагражае актывістам незалежнага прафсаюза

Ціск на сяброў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на РУВП «Граніт» (Мікашэвічы) не слабее.

- Зараз кіраўніцтва асвойвае новыя прыёмы. Хлопцы расказваюць, што кіраўнікі структурных падраздзяленняў выклікаюць, напрыклад, майстроў і цікавяцца, чаму некаторыя з іх падначаленых да гэтага часу знаходзяцца ў незалежным прафсаюзе. Маўляў, май на ўвазе: у вас зараз пераатэстацыя, і ты, магчыма, яе не пройдзеш, - распавёў «Салідарнасці» сакратар-скарбнік незалежнага прафсаюза Анатоль Ліцвінка.

Сама пярвічка пакуль не папаўняецца новымі сябрамі:

- Заробак на прадпрыемстве паднялі, працу па выхадных днях аплочваюць у чатырохразовым аб'ёме. Гэтыя дзеянні, плюс бескампрамісныя звальненні зрабілі сваю справу. Напал жарсцей пакуль збілі, - паведаміў Анатоль Ліцвінка.

Старшыня першаснай арганізацыі БНП на «Граніце» Алег Стахаевіч паведаміў, што ў работнікаў яшчэ аднаго мікашэвіцкага прадпрыемства ўзнікаюць праблемы на працы толькі з-за таго, што «нехта бачыў, як яны з ім размаўлялі».

- Горад маленькі, са мной усё маюць зносіны. Так што, цяпер ва ўсіх будуць праблемы? - адзначае Алег Стахаевіч.

Нагадаем, у канцы 2011 года 600 рабочых «Граніту» выйшлі з дзеючай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць першасную структуру БНП. Пасля гэтага быў звольнены шэраг актывістаў незалежнага прафсаюза, ціск на астатніх узмацніўся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках