25 снежня 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніса Садоўскага арыштавалі на 10 сутак

8
Дзяніса Садоўскага арыштавалі на 10 сутак

(абноўлена) Адказнага сакратара партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Дзяніса Садоўскага асудзілі на 10 сутак арышту.

Пры гэтым суддзя Лукашэвіч Зміцер адмовіўся даваць якую-небудзь інфармацыю, зараз апазіцыянера вязуць у турму на Акрэсціна.

Нагадаем, сувязь з дэмакратычным актывістам знікла яшчэ раніцай.

Сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Віталь Рымашэўскі распавёў сайту charter97.org пра падрабязнасці знікнення адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага.

«З раніцы знікла сувязь з нашым актывістам Дзянісам Садоўскім. Як аказалася, ён быў выкрадзены супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС. Начальнік гэтага РУУС Гайдукевіч ўжо даўно праславіўся затрыманнямі і катаваннямі дэмакратычных актывістаў. Ад яго пацярпеў Валерый Шчукін, ды і мяне ў Фрунзенскім РУУС пад яго кіраўніцтвам наручнікамі да батарэі прышпільвалі..

У міліцыі нам адмовіліся што-небудзь паведамляць. Толькі пасля таго, як мы сабраліся заявіць аб выкраданні Дзяніса Садоўскага, нам сказалі, што ён сапраўды быў у Фрунзенскім РУУС, а потым яго вывезлі ў суд Фрунзенскага раёна, дзе актывіста павінны судзіць за дробнае хуліганства. Астатнюю інфармацыю даваць адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што яе могуць атрымаць блізкія сваякі. А ў жонкі Садоўскага грудное дзіця на руках, і яшчэ адзін малалетні», - сказаў былы кандыдат у прэзідэнты.

Палітык звязвае арышт Садоўскага з тым, што ў суботу павінен будзе адбыцца нацыянальны савет БХД з абмеркаваннем байкоту «выбараў». І Дзяніс Садоўскі як адказны сакратар павінен быў быць арганізатарам гэтага сходу, больш за тое, актывіст павінен быў везці тыраж партыйнага бюлетэня «Крыніца» з інфармацыяй пра байкот «выбараў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках