24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі прапанавалі будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС пакаяцца

11
Эколагі прапанавалі будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС пакаяцца

Грамадскія актывісты прапанавалі будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС сваю версію паслання нашчадкам.

Эколагі прапануюць будаўнікам і заказчыкам Астравецкай АЭС прызнацца ў тым, што яны былі інфармаваныя аб усіх наступствах уздзеяння гэтага аб'екта на навакольнае асяроддзе, здароўе грамадзян, а таксама эканоміку краіны, а таксама ў тым, што яны свядома перакладаюць цяжар праблем, звязаных са станцыяй, на будучыя пакаленні беларусаў, паведамляе БелаПАН.

«Мы пачалі гэтую будоўлю, дакладна разумеючы, што ў нас няма ні сродкаў, ні тэхналогій для ўтылізацыі Астравецкай атамнай электрастанцыі, захоўвання і ізаляцыі ад навакольнага асяроддзя на працягу 240 тыс. гадоў яе адпрацаванага ядзернага паліва, - гаворыцца ў альтэрнатыўным пасланні. - Мы разумелі , што вам аддаваць дзесяцімільярдны крэдыт, які мы ўзялі для будаўніцтва гэтай электрастанцыі. Кожны грамадзянін Беларусі - наш сучаснік ужо быў павінен 1.000 даляраў ЗША Расеі за гэтую АЭС. Мы ведалі таксама і пра тое, што вам спатрэбіцца куча сродкаў на лячэнне хворых, якіх стане больш дзякуючы гэтай АЭС».

Эколагі прапануюць будаўнікам і заказчыкам АЭС расказаць і пра шматлікія парушэнні, на якія яны ідуць для будаўніцтва: «Мы праігнаравалі меркаванне сваіх грамадзян і міжнароднай грамадскасці, высновы Грамадскай экалагічнай экспертызы і папярэджанні навукоўцаў. Мы паступіліся нават тэхнічнымі нормамі і пачалі гэтую будоўлю без праекта».

«Мы патрацілі нямала грошай падаткаплацельшчыкаў, вашых продкаў, каб стварыць горы хлусні пра беларускую АЭС. З тымі, хто казаў праўду пра небяспеку і непатрэбнасць беларускай АЭС, мы змагаліся - арыштоўвалі, высылалі з Беларусі, спрабуючы прымусіць замаўчаць», - гаворыцца ў пасланні.

Аўтары настойваюць на абвяшчэнні сапраўдных прычын будаўніцтва: «Мы ведалі пра тое, што вы не будзеце адчуваць недахопу ў электраэнергіі і без гэтай небяспечай крыніцы. Мы прыдумалі гэтую ілжывую падставу, як і парадаксальную мэту - павышэнне энерганезалежнасці нашай краіны за кошт расейскай АЭС. На самой жа справе нам патрэбныя былі грошы і ўлада. І для дасягнення гэтых мэт мы не хацелі паступіцца нічым».

«Закладка капсулы - гэта сімвалічны жэст, але будаўніцтва беларускай АЭС ужо зараз уяўляе сабой закладку міны запаволенага дзеяння для цяперашняга і будучых пакаленняў жыхароў, - заявіла адказны сакратар Грамадскай экалагічнай экспертызы праекту беларускай АЭС Таццяна Новікава. - Мы лічым, што будаўнікі АЭС - а гэта і беларуская дзяржава, і расейская дзяржкарпарацыя «Расатам», павінны пакаяцца перад будучымі пакаленнямі і затым адмовіцца ад сваіх небяспечных планаў».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках