Сяргей Мартынаў выйшаў у фінал Алімпіяды
12- 3.08.2012, 12:56
44-гадовы беларускі стралок выйшаў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў c першым рэзультатам па выніках кваліфікацыі.
3 жніўня ў кваліфікацыі беларус, які з'яўляецца лідэрам сусветнага рэйтынгу ў дадзенай дысцыпліне, набраў максімум ачкоў - 600 з 600 магчымых, што з'яўляецца паўторам сусветнага і алімпійскага рэкордаў, піша БелаПАН.
Найблізкім праследавацелем Мартынава пасля кваліфікацыі з'яўляецца бельгіец Ліанэль Кокс - у яго 599 балаў, трэцім ідзе славенец Райманд Дзебевец - 596.
Яшчэ адзін беларус Юрый Шчарбацэвіч, набраўшы ў кваліфікацыі 591 ачко, заняў 30-е месца і выбыў з барацьбы за медалі.
Фінал спаборніцтваў пачнецца сёння ў 14.00 па беларускім часе.