24 снежня 2024, aўторак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Якія могуць быць выбары ў гестапа? (Відэа)

31

Няма падстаў спадзявацца на сумленныя выбары.

Беларускі кінарэжысёр Юрый Хашчавацкі патлумачыў, чаму ён выступае за байкот «выбараў».

Паводле яго слоў, у краіне выбараў няма з 1996 года, а ў выніку імітацыі выбарчага працэсу, які існуе ў Беларусі, у так званы «парламент» трапляюць адны падлізнікі, паведамляе прэс-служба БХД.

Пры гэтым, адзначыў рэжысёр, чакаць, што нешта зменіцца ў гэтым годзе, падстаў няма. «Якія могуць выбары, калі тут пануе гестапа?» - задаўся пытаннем ён.

Юрый Хашчавацкі заклікаў грамадзян не галасаваць на «выбарах», выходзіць з афіцыйных прафсаюзаў, забіраць свае грошы з банкаў, уваходзіць у склад выбарчых камісій і гэтак далей і такім чынам супрацьстаяць рэжыму.

«Гэта акупацыйны рэжым і яго мэта толькі захаванне гэтага рэжыму, таму што ўлада для іх сёння - гэта грошы», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках