24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэрымонію закладкі капсулы ў падмурак АЭС раптам адклалі

29
Цэрымонію закладкі капсулы ў падмурак АЭС раптам адклалі

У Астравецкім райвыканкаме БелаПАН паведамілі, што ўрачыстая цэрымонія закладкі капсулы ў падмурак першай беларускай атамнай электрастанцыі 3 жніўня не адбудзецца.

Пра тое, што цэрымонія закладкі капсулы з «пасланнем нашчадкам» запланавана на 3 жніўня, паведаміла 30 ліпеня дзяржаўнае агенцтва БелТА і РІА «Новости». Паведамлялася, што ўдзел у ёй прымуць прадстаўнікі беларускага ўрада, дзяржустановы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», Астравецкага райвыканкама, расейскай дзяржкарпарацыі «Расатам» і аб'яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» - ЗАТ «АСЭ».

Паколькі акрэдытацыяй журналістаў на мерапрыемства займалася адміністрацыя Лукашэнкі, чакалася, што ў ім прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка, піша БелаПАН.

Прычыны пераносу цэрымоніі невядомыя - чыноўнікі ад каментароў адмаўляюцца.

Напярэдадні анансаванай падзеі эколагі, якія выступаюць супраць беларускай АЭС, прапанавалі яе будаўнікам і заказчыкам сваю версію «паслання нашчадкам».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках