20 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алега Стахаевіча не пусцілі на ўласны суд

13
Алега Стахаевіча не пусцілі на ўласны суд

Кіраўнік арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза Алег Стахаевіч не патрапіў на пасяджэнне Лунінецкага суда па ўласным жа пазове.

Як распавёў Алег Стахаевіч «Радыё Свабода», міліцыянт не пусціў яго ў суд, патлумачыўшы гэта тым, што Стахаевіч быў у шортах: «Міліцыянт Віталь Хамяней сустрэў на ганку каля суда, і сказаў, што не пусціць мяне, таму што я ў шортах. А я яму кажу, маўляў, ну і што, што ў шортах? Кажу, што дзяўчат у міні-спадніцах ж прапускаеце... А ён мне кажа, што ў яго вуснае распараджэнне суддзі Дзенісовіч не пускаць».

У суд Стахаевіч прыехаў па ўласным пазове да прадпрыемства «Граніт» аб спагнанні кампенсавання за пратэрміноўку разліку пры звальненні.

Стахаевічу так і не ўдалося патрапіць на пасяджэнне. Замест гэтага ён паехаў у пракуратуру, дзе напісаў заяву з просьбай разабрацца, ці законна яго не пусцілі ў суд.

У сваіх тлумачэннях ў пракуратуры Алег Стахаевіч, у прыватнасці, піша, што «быў апрануты ў парадную спартыўную форму вядомага вытворцы [...] агульным коштам з улікам невялікага зносу 350 даляраў ЗША». У камплект гэтай формы, кажа Стахаевіч, і ўваходзяць досыць доўгія шорты.

Кіраўнік прафсаюза на «Граніце» у заяве ў пракуратуру выказаў меркаванне, што суддзя і міліцыянт «перавысілі службовыя паўнамоцтвы і мне незаконна было адмоўлена ў канстытуцыйным праве на доступ да правасуддзя».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках