24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Мы - чэмпіёны па дэвальвацыі

9
Леанід Заіка: Мы - чэмпіёны па дэвальвацыі

Эканаміст лічыць, што Нацбанк запазніўся з выняткам са звароту дробных купюр.

Эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў сайту charter97.org спыненне выпуску дзесяцірублёвых і дваццацірублёвых банкнот.

- Гэта прыкмета будучай дэнамінацыі?

- Прыкмета дэнамінацыі была бачна яшчэ ў 1994 годзе. Таму што ўся манэтарная палітыка Беларусі была правальнай. Мы - чэмпіёны па дэвальвацыі. І зараз самае лепшае, што можна зрабіць - гэта закрэсліць чатыры нулі. Тады мы вернемся да блакітных коштаў Савецкага саюза. Праўда, гэта будзе шокам для грамадзян. Пасля трохразовай дэвальвацыі ў мінулым годзе, дэнамінацыі варта было чакаць. Яна была і будзе праходзіць. Замест таго, каб канфіскаваць са звароту купюры наміналам 10 і 20 рублёў, лепш адразу закрэсліць чатыры нулі, зрабіўшы дэнамінацыю 1 да 10.000. Тады зарплата ў людзей будзе 400-500 рублёў, пенсія - 170 рублёў, а новы стол будзе прадавацца за 83 рубля. А канфіскацыя дробных купюр са звароту - гэта запозненая рэакцыя. Наш Нацыянальны банк мне нагадвае прыгажуню, якая засядзелася ў дзеўках і яе ніхто не бярэ замуж.

Нагадаем, з 1 верасня ў Беларусі спыняецца выпуск банкнот наміналам 10 і 20 рублёў. У звароце банкноты застаюцца да 28 лютага 2013 года. З 1 красавіка 2014 года дадзеныя купюры лічацца несапраўднымі. Пра гэта 31 жніўня паведаміла Упраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках