25 снежня 2024, Серада, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Дзейка: «Выбары» - гэта пудзіла, якое мае форму, а сутнасці няма

8
Леанід Дзейка: «Выбары» - гэта пудзіла, якое мае форму, а сутнасці няма

«Дэпутатаў» ужо прызначылі, а тое, што будзе адбывацца, толькі форма.

Сёння з сайтам charter97.org падзяліўся сваім меркаваннем дэпутат парламента 12-га склікання Леанід Дзейка.

- Што вы думаеце рабіць 23-га верасня?

- Тое, што і 22-га і 24-га верасня. Я гэты дзень сярод іншых не вылучаю. Але паколькі 23-га верасня - гэта нядзеля, то, магчыма, прагуляюся дзе-небудзь у парку.

- Што гэтыя «выбары» значаць для вас?

- З кожным разам і роля гэтай «палаты прадстаўнікоў», як быццам вышэйшага заканадаўчага органа ўлады, і працэс «выбараў» нагадваюць нейкую такую абавязковую праграму ў фігурыстаў. Гэта значыць, нейкія трэба выканаць фігуры. Нешта гаварыць пра вылучэнне кандыдатаў, нейкая там рэгістрацыя, потым цырымонія выхадаў грамадзянаў на ўчасткі. А перад гэтым спецыфічная беларуская з'ява: датэрміновае галасаванне. Усё гэта пры поўнай адсутнасці празрыстасці. Як некалі ў фігурным катанні ацэнкі ставілі, што ніхто не мог зразумець, так вось у нас у Беларусі і вынікі выбараў падводзяцца.

- Як вы ўспрымаеце палітычныя гульні вакол гэтых «выбараў»? Чаму так адбываецца?

- Мне здаецца, што ўсе, хто хацелі вылучацца, схадзілі ў прэзідэнты, да гэтай пары некаторыя вярнуцца не могуць з гэтага паходу і цяпер, нягледзячы ні на што, карыстаюцца магчымасцямі. Вось чалавеку хочацца недзе ў біяграфіі ў нейкай графе мець птушачку, што быў кандыдатам. Вядома ж, не кандыдатам у прэзідэнты Злучаных Штатаў (там кожнага памятаюць у гісторыі ЗША), а кандыдатам у «палату прадстаўнікоў». Чым гэта скончыцца для людзей, якія пазыцыянуюць сябе як прадстаўнікі дэмакратычынай апазіцыі, можна прагназаваць. Я не прыхільнік крычаць, бегаць і гаварыць: «Я за байкот, я за байкот!» Тут кожны вырашае сам. Я не пайду ў грамадства даносіць такую думку, бо мне гэтыя «выбары» не цікавыя, як і не цікава, што робіць тая «палата», што займае тую залу, дзе павінен размяшчацца вышэйшы орган улады. У людзей яшчэ ёсць час. Падзеі апошніх тыдняў я маю на ўвазе: рэгістрацыю і беспрасветнасць праверкі гэтых подпісаў, зноў жа з бясконцымі рэпрэсіўнымі акцыямі. Добра б было, каб людзі спыніліся і падумалі, ці варта ў гэтым наогул удзельнічаць. Маладым яшчэ, можа, даравальна, а вось старым у ролі такога фігляра ці варта выступаць?

- Чым розняцца дэпутат 12-га склікання ад «дэпутата», да прыкладу, 2008 года?

- Дэпутат 12 склікання меў высокі статус у грамадстве. У той час мы прымалі такія важныя дакументы, як Дэкларацыя аб дзяржаўнай незалежнасці. Мяне і сёння яшчэ часам пазнаюць на вуліцах, я таксама шмат каго са сваіх выбаршчыкаў памятаю і пазнаю. Цяпер роля «дэпутата» зведзена на нішто. Яны нічога не прымаюць, не вырашаюць, яны толькі галасуюць. Адкуль гэтыя людзі самых розных палітычных адценняў, пра якіх ніхто нічога не чуў і не ведае? Проста шэрасць…

- Вось сярод людзей чулі думку, што ў «дэпутаты» лезуць, каб атрымаць вялікую пенсію. Ці можаце вы пахваліцца сваёй?

- У мяне пенсія ніжэйшая за сярэднюю. Справа ў тым, што калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, ён забараніў ужываць Закон аб Вярхоўным Савеце, згодна з якімя павінен быў атрымліваць дэпутацкую пенсію.

- Заўважылі агітацыйную актыўнасць?

- У нас у краіне выбарчых кампаній няма нідзе. Я на ўчастак не пайду, і мне абсалютна не цікава, унеслі мяне ў спіс для галасаванян ці не. Я называю гэты час мастацкай самадзейнасцю, цырымоніяй, якая нагадвае выбары. Выбары – гэта яшчэ не дажынкі, але гэта і не палітыка, гэта - падробка, імітацыя. Гэта пудзіла, якое мае форму, а сутнасці няма.

Мне пра нашы выбары ўзгадваецца показка. Прыводзіць Бог да Адама Еву і кажа: «Выбірай, Адаме, сабе жонку». Тое самае і ў нас. «Дэпутатаў» ужо прызначылі, а тое, што будзе адбывацца, толькі форма…

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках