24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Нашы таварышы знаходзяцца на мяжы жыцця і смерці» (Фота)

37

У Варшаве прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі.

Зміцер Бандарэнка: «Нашы таварышы знаходзяцца на мяжы жыцця і смерці» (Фота)

У Варшаве прайшлі акцыі салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Беларускага дома ў Варшаве і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Польшчы выйшлі да помніка Каперніка на вуліцы Новы Свят з расцяжкай «Спыніце тэрор у Беларусі». Удзельнікі акцыі трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі, партрэты палітвязняў і плюшавых медзведзянятаў - сімвал акцыі шведскіх пілотаў у падтрымку свабоду слова ў Беларусі.

На акцыі таксама прысутнічалі былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка.

«Я працягваю знаходзіцца на лячэнні ў Польшчы. З Інтэрнэту даведаўся, што ў Варшаве, гэтак жа як і ў многіх іншых сталіцах свету, будзе праходзіць Дзень салідарнасці з Беларуссю. Як былы палітвязень проста не мог не прыйсці сюды. На сваім вопыце ведаю, якой гаючай энергетычнай сілай валодае інфармацыя аб тым, што пра нас, беларускіх палітвязняў, памятаюць, што людзі выходзяць з нашымі партрэтамі, што нашы сем'і не забытыя. Памятаю, як сябры-зэкі перадалі мне «Нашу Ніву» з фатаграфіяй акцыі салідарнасці ў Лондане, дзе Кевін Спейсi стаяў з маім партрэтам, а Джуд Лоў з партрэтам Наталлі Радзінай. На «Валадарцы» мне перадалі ксеракопію «Газеты Выборчей» з інтэрв'ю з маёй дачкой Юліяй. Гэта давала сілу на многія месяцы.

Вельмі рады актыўнасці беларусаў, якія воляю лёсаў апынуліся ў Варшаве. Вельмі прыемна было бачыць увагу палякаў да сённяшняй акцыі. Беларусы прапаноўвалі мінакам у цэнтры польскай сталіцы сфатаграфавацца з партрэтамі беларускіх палітвязняў, тым самым выказаўшы ім падтрымку. Людзі розных узростаў далучаліся вельмі асэнсавана і рашуча. Нашым таварышам зараз неверагодна цяжка, многія з іх знаходзяцца літаральна на мяжы жыцця і смерці. Сёння мы бачым марудлівасць і непаваротлівасць еўрапейскай бюракратыі і адважную эфектыўнасць простых еўрапейцаў, якія жадаюць дапамагчы беларусам. Але ў першую чаргу пра беларускіх палітвязняў павінны памятаць самі беларусы», - сказаў Зміцер Бандарэнка сайту charter97.org.

Сёння ж Беларускі дом праводзіў акцыю ў варшаўскім метро, дзе былі вывешаныя партрэты беларускіх палітвязняў і дзе можна было напісаць лісты ў іх падтрымку. Арганізаваў акцыю судырэктар Беларускага дома Алесь Зарэмбюк.

Галоўны рэдактар charter97.org Наталля Радзіна і судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Зміцер Бародка

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках