25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка і Мірны сталі алімпійскімі чэмпіёнамі (Фота)

229

Беларускія тэнісісты Вікторыя Азаранка і Максім Мірны сталі чэмпіёнамі Алімпіяды ў змешаным разрадзе.

5 жніўня ў фінале мікста першая пара турніру абыграла брытанскі дуэт Лора Робсан/Эндзі Марэй - 2:6, 6:3 (10:8).

У першым раундзе Азаранка і Мірны абыгралі нямецкую пару Ангеліка Кербер/Філіп Пецшнер - 6:2, 6:2, у чвэрцьфінале сапернікамі беларусаў быў дуэт з Індыі Саніа Мірза/Леандэр Паэс - 7:5, 7:6, у паўфінале Вікторыя і Максім выбілі з турніру трэццюю «сеяную» пару Лайза Рэйманд/Майк Браян (ЗША) - 3:6, 6:4 (10:7).

Гэта ўжо другая ўзнагарода ў тэнісе для Беларусі на лонданскай Алімпіядзе. Раней, нагадаем, Вікторыя Азаранка стала бронзавым прызёрам у адзіночным разрадзе.

Фота Reuters

Напісаць каментар 229

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках