13 лiстапада 2024, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка павіншаваў Маралеса

11
Лукашэнка павіншаваў Маралеса

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эва Маралеса з днём абвяшчэння незалежнасці Балівіі.

«Спадзяюся, што ў бліжэйшы час сумеснымі намаганнямі мы зможам вывесці кантакты паміж нашымі краінамі на больш якасны ўзровень і ў поўнай меры выкарыстаць патэнцыял узаемадзеяння, які існуе ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай і іншых сферах», - адзначаецца ў віншаванні, перадае БелТА.

Эва Маралес быў абраны прэзідэнтам Балівіі 18 снежня 2005 года. За яго прагаласавала каля 54 адсоткаў выбаршчыкаў пры яўцы 84 адсотка. Маралес уступіў у пасаду 22 студзеня 2006 года. Галоўнымі перадвыбарнымі абяцаннямі Маралеса сталі нацыяналізацыя прамысловасці і легалізацыя кокі. Эва Маралес у адным з інтэрв'ю сказаў: «Гэты лісточак сфармаваў мяне як асобу, як палітыка, а цяпер вось і як прэзідэнта. Таму я не магу аддаць яго, пагадзіўшыся на патрабаванні амерыканцаў аб знішчэнні пасеваў, не магу аддаць мільёны нашых сялян, для якіх ліст кокі свяшчэнны і не мае нічога агульнага з наркотыкамі».

Галоўным кумірам балівійскага кіраўніка з'яўляецца кубінскі дыктатар Фідэль Кастра.

Праваабарончыя арганізацыі неаднаразова адзначалі парушэнні праў чалавека ў Балівіі.

Фота Reuters

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках