24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі прапануюць менчукам у адпачынку падмятаць двары

33
Чыноўнікі прапануюць менчукам у адпачынку падмятаць двары

Менску катастрафічна не хапае дворнікаў.

Часта чуем ад замежных турыстаў, што Менск - вельмі чысты горад. Але вось чыноўнікі кажуць, што дворнікаў у нашай сталіцы катастрафічна не хапае, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У Менску іх каля 7 тысяч. А трэба - амаль 10 тысяч. Як прыцягнуць патрэбных работнікаў?

Для вырашэння кадравай праблемы стараемся шырока інфармаваць аб існуючых вакансіях, - цытуе намесніка генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванню, санітарнаму стану жыллёвага фонду і працы з насельніцтвам ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіну Гілевіч агенцтва «Менск-Навіны». - Размяшчаем аб'явы на прадпрыемствах, дзе існуе няпоўная загрузка працоўнага дня або тыдня, прапануем уладкавацца па сумяшчальніцтве, на паўстаўкі, на сезон ці нават падчас адпачынку падзарабіць. Прымаем жыхароў размешчаных непадалёк ад сталіцы населеных пунктаў, калі ў іх ёсць магчымасць прыязджаць і прыступаць да працы ў паўсёмай раніцы.

Гэта значыць бяруць практычна ўсіх. «Камсамолка» вырашыла высветліць, колькі плацяць. На сайце Менгарвыканкама - маса вакансій. Дворніку прапануецца заробак ад 1 мільёна 400 тысяч рублёў.

Працуеце з 7 да 11 раніцы. Потым перапынак. Праца працягваецца з гадзіны дня да пяці вечара. У суботу - скарочаны дзень, толькі першая змена. Нядзеля - выходны. Заробак ад 1,5 мільёна, калі хадзіць штодня, можна і два мільёна зарабіць, - распавялі ў адным са сталічных ЖЭСаў.

У іншым месцы прапануюць зарплату ад 2,2 мільёнаў рублёў.

Але чаргі з жадаючых стаць дворнікам і тут не назіраецца.

- Людзей не задавальняе ўзровень зарплаты, - распавялі ў гэтым ЖЭСе. - Да таго ж гэта складаная праца: выкатка-закатка кантэйнераў, уборка прылеглай тэрыторыі, улетку - пакос, зімой - уборка снегу. Раней у дворніка было службовае жыллё. Зараз гэты пункт убралі. Узровень зарплаты не адпавядае патрабаванням людзей. Вось і бярэм амаль усіх, хто прыходзіць...

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках