13 траўня 2024, панядзелак, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску «замінавалі» хлебакамбінат: прадпрыемства стаяла ўсю ноч

У Пінску «замінавалі» хлебакамбінат: прадпрыемства стаяла ўсю ноч

У Пінску невядомы паведаміў аб замініраванні ААТ «Пінскі камбінат хлебапрадуктаў».

Ананімны званок паступіў у гарадскі аддзел унутраных спраў каля гадзіны ночы 8 жніўня.

Работнікі ГАУС, якія прыбылі на вуліцу Індустрыяльную, дзе размешчаны хлебакамбінат, экстрана эвакуявалі 37 чалавек - усіх работнікаў начной змены.

Праца прадпрыемства з 02.10 была прыпыненая.

Да месца здарэння для абследавання на наяўнасць выбуханебяспечных прылад каля 5 гадзін раніцы прыбыла група размініравання з Баранавічаў. Сапёры завяршылі абследаванне аб'екта ў 7.30. Высветлілася, што паведамленне аб замініраванні ілжывае: ніякіх падазроных прадметаў на хлебакамбінаце не выявілі.

Праверку па факце праводзіць Пінскі ГАУС.

Як стала вядома tomin.by, званок паступіў дзяжурнаму ГАУС па таксафоне, які ўстаноўлены побач з прахадной прадпрыемства.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках