23 снежня 2024, панядзелак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына паскардзілася на «бамбаванне»

23
Ярмошына паскардзілася на «бамбаванне»

Шматлікія скаргі на парушэнні падчас «выбараў» старшыня ЦВК назвала «неабгрунтаванымі».

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, Беларускі хельсінскі камітэт (БХК) «бамбуе» акруговыя камісіі ідэнтычнымі скаргамі па надуманых прычынах. Пра гэта яна заявіла сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама, перадае БелТА.

«Падчас гэтай парламенцкай кампаніі назіральнікі ад БХК у акруговыя камісіі накіроўваюць абсалютна ідэнтычныя неабгрунтаваныя заявы, якія падаюцца не для паляпшэння якасці выбарчай кампаніі, а для таго, каб стварыць уражанне масавых парушэнняў падчас падрыхтоўкі да выбараў», - заявіла Ярмошына ў чацвер у Менску на пасяджэнні ЦВК.

Кіраўнік ЦВК распавяла, што калі ў Цэнтрвыбаркаме ўбачылі, што заявы падаюцца ідэнтычныя і з нагоды парушэнняў, якіх на самой справе няма, то спачатку палічылі, што назіральнікі БХК не вельмі пісьменныя. «ЦВК накіраваў кіраўніцтву Беларускага хельсінкскага камітэта зварот з просьбай правесці навучанне персаналу, які яны нанялі на выбары. Але сітуацыя паказвае, што гэта ніякая не памылка, не некампетэнтнасць. Гэта свядомая тактыка», - падкрэсліла старшыня ЦВК.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках