25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на «сацыяльнае малако» у жніўні павышаюцца на 35%

13
Кошты на «сацыяльнае малако» у жніўні павышаюцца на 35%

У наступным месяцы кошты вырастуць яшчэ на 4%.

Дадзенае рашэнне знаходзіцца ў пастанове міністэрства эканомікі N68 ад 31 ліпеня 2012 года, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінэканомікі.

«У апошні час вытворчасць нізкатлушчавых відаў малочных прадуктаў і малочных прадуктаў без дабавак практычна спынілася ў сувязі са стратнасцю. І дадзеныя прадукты, якія прынята называць «сацыяльным малаком», практычна адсутнічаюць на прылаўках крам», - адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі.

Таму, гаворыцца ў прэс-рэлізе, для павышэння зацікаўленасці вытворцаў у павелічэнні выпуску такіх прадуктаў пастановай Мінэканомікі N68 гранічныя максімальныя адпускныя кошты на малако і кефір тлустасцю да 3,5%, смятану тлустасцю да 25%, тварог тлустасцю да 9% без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў павышаюцца ў жніўні на 35%, а затым у верасні яшчэ на 4%.

Паводле прэс-рэлізу, напрыклад, лімітавы максімальны адпускны кошт на літр малака тлустасцю 1,5% у поліэтыленавым пакеце ў жніўні будзе павышаны з Br1415 да Br1910. «Гэта значыць, што вытворцы змогуць падняць адпускны кошт на свой тавар да гэтай мяжы пры продажы гандлёвым арганізацыям. На прылаўку крамы палутарапрацэнтнае малако без дабавак будзе даражэй, да яго кошту дадасца гандлёвая надбаўка (да 11%), ПДВ (10%), а таксама кошт упакоўкі, калі гэта не поліэтыленавы пакет», - тлумачыцца ў прэс-рэлізе.

Таксама, паводле паведамлення Мінэканомікі, пастановай N68 «для кампенсацыі павелічэння кошту малочнай сыравіны прадугледжана магчымасць павышэння арганізацыямі-вытворцамі ў жніўні і верасні 2012 года адпускных коштаў на высокатлушчавыя віды малака, кефіру, смятаны, тварага, а таксама на дадзеныя малочныя прадукты са смакавымі дадаткамі і напаўняльнікамі - на 4% у месяц».

Акрамя таго, у прэс-рэлізе сказана, што «з улікам росту закупачных коштаў на збожжа ў жніўні на 10% павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя кошты на традыцыйныя віды без дадаткаў хлеба і батонаў і на мяса куранят-бройлераў».

Пастанова ўступае ў сілу 11 жніўня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках