23 лiстапада 2024, Субота, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Еўрапарламента: Неадкладна вызваліце палітвязняў

39
Прэзідэнт Еўрапарламента: Неадкладна вызваліце палітвязняў

Марцін Шульц заклікаў Лукашэнку правесці рэформы і вызваліць палітвязняў.

Заява прэзідэнта Еўрапарламента была агучана на адкрыцці сесіі ў Страсбургу (пераклад - charter97.org).

«Мы назіраем з вялікай заклапочанасцю, як у Беларусі працягваецца парушэнне праў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных каштоўнасцей.

Я глыбока занепакоены апошнімі падзеямі ў краіне, у прыватнасці, забаронай на паездкі некаторым апазіцыйным лідэрам і праваабаронцам, законамі, якія пашыраюць паўнамоцтвы КДБ і нядаўнім выгнаннем шведскага амбасадара.

Мы заклікаем Аляксандра Лукашэнку пачаць палітычныя змены і рэформы.

Першым крокам павінна стаць неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітвязняў і іх поўная рэабілітацыя.

Далейшае ўтрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Сяргея Каваленкі, Зміцера Дашкевіча і іншых палітвязняў з'яўляецца непрымальным.

Мы не забыліся!

Мы заклікаем улады забяспечыць правядзенне парламенцкіх выбараў з павагай міжнародных стандартаў, каб усе кандыдаты мелі роўныя шанцы і каб назіральнікі АБСЕ маглі вольна выканаць сваё заданне», - сказаў Марцін Шульц.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках