24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАДА: Допінг ў ежу Астапчук падсыпаў яе трэнер

108
НАДА: Допінг ў ежу Астапчук падсыпаў яе трэнер

Прызнанне трэнера было атрымана ў выніку расследавання.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў аўторак у Менску дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхадла, піша «Інтэрфакс».

«Было атрымана прызнанне трэнера Аляксандра Яфімава у тым, што ён, асцерагаючыся за недастаткова высокі вынік Астапчук, дадаў у ежу спартсменкі забароненае рэчыва без яе ведама. Верагодна, гэта адбылося 30 ліпеня, на трэніровачнай базе», - сказаў Ванхадла.

Паводле яго слоў, для трэнера гэта быў больш псіхалагічны момант. «Яфімаў не быў упэўнены ў вялікай перавазе Астапчук перад іншымі спартсменкамі напярэдадні Алімпіяды», - адзначыў дырэктар НАДА.

Зыходзячы з вынікаў расследавання, тлумачэння Астапчук і прызнання трэнера, было вырашана дыскваліфікаваць Аляксандра Яфімава на 4 гады, паведаміў Ванхадла. «Улічваючы поўнае няведанне Астапчук аб тым, што яна прымае забароненае рэчыва, вырашана лічыць сітуацыю выключнай. Віны спартсменкі няма, таму вырашана дыскваліфікаваць Астапчук на год», - працягнуў кіраўнік НАДА.

Паводле яго слоў, рашэнне адпраўлена ў Міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі. Пасля разгляду, будзе вызначана, ці застанецца рашэнне ў сіле, удакладніў Ванхадла. «Прызнанне атрымана добраахвотным шляхам. У Яфімава гэты прэпарат знаходзіўся па асаблівых прычынах, і гэта не датычыцца спорту, але звязана з медыцынай. Я не хачу пра гэта падрабязна распавядаць», - адзначыў дырэктара НАДА.

У сваю чаргу старшыня дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму Беларусі Андрэй Фомачкін паведаміў, што і трэнера, і спартсменку чакае зніжэнне заработнай платы, стыпендыі.

Як заўважыў Ванхадла, Астапчук казала, што калі яе дыскваліфікуюць на год, то па заканчэнні гэтага тэрміну яна працягне трэніроўкі. «Тры гады для падрыхтоўкі да наступнай Алімпіяды для такой спартсменкі як Астапчук, будзе дастаткова», - сказаў дырэктар НАДА.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня Міжнародны Алімпійскі камітэт на сваім сайце размеціў інфармацыю аб тым, што Астапчук, якая выйграла «золата» у Лондане, дыскваліфікавалі за ўжыванне допінгу.

МАК паведаміў, што ў допінг-спробе беларускай спартсменкі знойдзены прэпарат меценалон, які ўваходзіць у лік забароненых да ўжывання спартсменамі лекаў.

Чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў аб'яўлена Валеры Адамс (Новая Зеландыя), якая заняла ў спаборніцтвах другое месца. Сярэбраным прызёрам стала расеянка Яўгенія Каладко, у якой раней быў трэці вынік. Бронзавая ўзнагарода перайшла да кітаянцы Гун Ліцзяо (Кітай), якая займала раней чацвёртае месца.

НАДА пасля інфармацыі МАК пачаў праводзіць расследаванне ў сувязі з дыскваліфікацыяй Астапчук за ўжыванне допінгу.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках