23 снежня 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына не памятае пра фальсіфікацыі

61
Ярмошына не памятае пра фальсіфікацыі

З памяццю ў кіраўніка ЦВК зусім дрэнна.

На просьбу пракаментаваць заяву былога дэпутата «палаты прадстаўнікоў» Вольгі Абрамавай пра фальсіфікацыі вынікаў галасавання ў 2008 годзе на 108-м участку па Каліноўскай акрузе, кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына заявіла: «Не памятаю гэтую інфармацыю, але не думаю, што яна мела такі значны характар, раз згублена».

Такое меркаванне Ярмошына выказала 11 верасня на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша БелаПАН.

«Да нас паступае каля 500 актаў, якія складаюцца самымі рознымі назіральнікамі. Там ёсць як сапраўдныя, так і ўяўныя парушэнні закона. Яны ўсе разглядаюцца, ім даецца ацэнка. Спадарыня Абрамава наогул не можа казаць аб фальсіфікацыі на выбарчай акрузе, таму што на тэрыторыі кожнай акругі ёсць значная колькасць выбарчых участкаў. Калі яна і магла мець нейкае несупадзенне, то толькі па адным выбарчым участку, а не па ўсёй выбарчай акрузе. І ніхто на дадзены момант не можа судзіць, ці паўплывалі вынікі падліку на дадзеным выбарчым участку на ўсе вынікі выбараў па дадзенай выбарчай акрузе», - адзначыла Ярмошына.

Паводле яе слоў, на адным выбарчым участку максімум 3 тысячы выбаршчыкаў, а на выбарчай акрузе іх каля 70 тысяч. «Казаць пра фальсіфікацыі ў межах акругі наогул не даводзіцца - гэта занадта саманадзейна», - упэўнена кіраўнік ЦВК.

Ярмошына падкрэсліла, што да пратаколаў доступу не мае. «Калі існуе два пратаколы аб парушэннях па ўчастку, ЦВК заўсёды прызначае паўторны пералік галасоў. Кожныя выбары падобнае адбываецца», - сказала яна.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках