25 снежня 2024, Серада, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў гадавіну выкрадання Ганчара і Красоўскага

7
Акцыя ў гадавіну выкрадання Ганчара і Красоўскага

16 верасня ў Эйндховене (Нідэрланды) адбудзецца цэрымонія памяці выкрадзеных у Беларусі лідэраў апазіцыі.

16 верасня 2008 года пры ўдзеле муніцыпальных улад у цэнтры Эйндховена, які з 1995 года з'яўляецца горадам-пабрацімам Менска, былі пасаджаны 4 дуба ў памяць аб гвалтоўна зніклых Юрыі Захаранке, Віктары Ганчары, Анатолі Красоўскім, Зміцеры Завадскім. 16 верасня 2009 года было адзначана маштабнай акцыяй памяці каля дрэў. У 2010 годзе ў гадавіну гвалтоўнага знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага ў Эйндховене ў царкве св. Катарыны адбылося адкрыццё фотавыставы «Зніклыя, але не забытыя», прысвечанай барацьбе за праўду аб знікненнях у Беларусі. У 2011 у Эйндховене акрамя акцыі памяці зніклых прайшла таксама і маштабная акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў.

У гэтым годзе трынадцатая гадавіна з дня знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага будзе адзначана цэрымоніяй ушанавання памяці; яна пачнецца ў 14:00 на Paradijslaan. Сярод спікераў: Валерыя Красоўская (Мы памятаем), Марыйка Дзюселье (Amnesty International), Ян-Марынус Віерсма (дэпутат), Наталля Каляда (Свабодны тэатр). Паэты Лео Месман і Піт ван дэн Боом зачытаюць свае вершы, прысвечаныя гвалтоўна зніклым беларусам. Падчас цэрымоніі будзе таксама зачытаны верш Уладзіміра Някляева «Памяці знiклых», напісаны спецыяльна да гэтай даты.

Мерапрыемства арганізавана Amnesty International, FNV Mondiaal, Mission to Minsk і Мы памятаем і з'яўляецца адкрытым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках