13 лiстапада 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых пераводзяць на трохдзённы графік працы

36
Рабочых пераводзяць на трохдзённы графік працы

500 рабочых «Дываноў Брэста» могуць застацца без сродкаў да існавання.

Прадпрыемства працуе са збоямі ўжо пяты месяц.

Адна з работніц паведаміла, што на трохдзённы графік пераводзяць і рабочых, якія ўлетку былі без працы, і інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў, якія працавалі да гэтага пяць дзён у тыдзень і атрымлівалі поўны заробак. Прычына ў тым, што прадпрыемству не далі чаканы крэдыт.

Рабочым плацілі дзве трэці тарыфу за прастой не па іх віне. Па словах работніцы «Дываноў Брэста», за жнівень яны атрымалі па 350 тысяч рублёў. Цяпер ім будуць плаціць за трохдзённую працу, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, вясной прадпрыемству «Дываны Брэста» за нявыплату запазычанасці адключылі электрычнасць. На ім працуе каля пяцісот работнікаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках