Кыргызстан патрабуе Бакіева праз выканкам СНД
5- 12.09.2012, 10:21
Нягледзячы на адмову Беларусі выдаць Кыргызстану Жаныбека Бакіева - малодшага брата былога прэзідэнта Курманбека Бакіева, рэспубліка будзе дамагацца яго выдачы.
«Кыргызстан мае намер рашуча дамагацца выдачы Бакіева, які знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД і міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола», - заявіў «Інтэрфаксу» у сераду прэс-сакратар МЗС Кыргызстана Нурджыт Кадырбекаў.
Паводле яго слоў, «нягледзячы на тое, што Кыргызстан атрымаў з Беларусі адмову аб яго экстрадыцыі ў рэспубліку, тым не менш, праводзіцца дыпламатычная праца, з мэтай яго экстрадыцыі з Беларусі».
«Кыргызстан раней звярнуўся ў выканаўчы камітэт СНД, як дэпазітарый міжнародных дамоў, для аказання садзейнічання ў рамках канвенцыі аб прававой дапамозе па рашэнні пытання аб выдачы Ж.Бакіева», - сказаў прэс-сакратар.
«У Кыргызстане чакаюць канструктыўнага падыходу да гэтага пытання з боку Беларусі», - дадаў ён. «Атрыманая адмова аб выдачы Бакіева ў чарговы раз прадэманстравала нежаданне беларускага боку выконваць сваё абавязацельствы. І ў сувязі з гэтым Кыргызстан спадзяецца на выканаўчы камітэт СНД».
У канцы жніўня бягучага года Кыргызстан звярнуўся да Беларусі з просьбай аб экстрадыцыі Ж.Бакіева, якога абвінавачваюць на радзіме ў здзяйсненні шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў масавым забойстве дэманстрантаў 7 красавіка 2010 года, а таксама ў арганізацыі забойства былога кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. Судовы працэс па гэтай справе праходзіць у цяперашні час.