23 снежня 2024, панядзелак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Датэрміновае галасаванне адмяняць не будзем

51
Ярмошына: Датэрміновае галасаванне адмяняць не будзем

Беларусь зараз не мае намеру адмаўляцца ад датэрміновага галасавання на «выбарах».

Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па «выбарах» і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына падчас онлайн-канферэнцыі на тэму на сайце БелТА.

«Датэрміновае галасаванне - гэта зручна, нам трэба пашыраць магчымасці людзей удзельнічаць у «выбарах», а не скарачаць іх», - сказала Ярмошына, адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці правядзення датэрміновага галасавання і магчымасці яго адмены ў будучыні.

На думку кіраўніка ЦВК, у перспектыве можа змяніцца форма правядзення датэрміновага галасавання. «Магчыма, з дапамогай інфармацыйных сістэм датэрміновае галасаванне набудзе іншыя формы.

Напрыклад, мы зможам правесці галасаванне з дапамогай Інтэрнэту, электроннай пошты.

Пры гэтым будзе забяспечана дакладнасць і таямніца волевыяўлення грамадзяніна. Важна забяспечыць ідэнтыфікацыю выбаршчыка, каб ніхто не мог прагаласаваць за яго», - распавяла Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, што ўсе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў «выбараў» забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках