24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статыстыка пікетаў: 90% беларусаў не вераць у выбары

15

Акруговая камісія менскай акругі № 91 вынесла папярэджанне кандыдату Вользе Кавальковай за тое, што яна ў сваіх пікетах выкарыстоўвала нацыянальныя сцягі і агітавала за байкот «выбараў».

Вольга працягвае агітаваць за байкот пад бел-чырвона-белымі сцягамі і збіраецца зняцца з «выбараў» на наступным тыдні, перадае «Радыё Свабода».

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі сцвярджае, што ў апошні час міліцыя не перашкаджае агітаваць за байкот. Ён звязвае гэта з прыездам міжнародных назіральнікаў. Але легальна такую агітацыю можна праводзіць толькі як пікет аднаго з кандыдатаў - напрыклад, актывісткі БХД Вольгі Кавальковай. Да БХД далучаюцца актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і іншых апазіцыйных арганізацый.

За тыдзень такіх пікетаў Кавалькова разам з даверанымі асобамі сагітавала байкатаваць выбары ў «палату прадстаўнікоў» шмат людзей.

«Уражанне такое, што людзі дзеляцца на некалькі груп: 90 адсоткаў - якія наогул не вераць у тое, што выбары ў Беларусі сумленныя, ёсць людзі, якія не ведаюць пра выбары (адсоткаў 5), і 5 адсоткаў пенсіянераў, якія ўсё яшчэ вераць той уладзе, якая кіруе краінай», - кажа актывістка.

Дыскусіі, якія ўзнікалі каля пікету Кавальковай насупраць Камароўскага рынку ў Менску, збольшага пацвярджаюць такі расклад. Магчыма, таму, што да пікету падыходзяць выключна людзі, якія падтрымліваюць апазіцыю і ўжо вызначыліся з нагоды свайго няўдзелу ў галасаванні:

Жанчына: «Я з першага дня, як пачалі за Лукашэнку галасаваць, не веру ў сумленнасць выбараў у Беларусі. І я ні разу за яго не галасавала».

Мужчына: «Не відаць у нас ніякіх выбараў. Для мяне пытання тут няма, за краіну крыўдна ».

Мужчына: «Дэпутаты ў нас усё роўна нічога не вырашаюць, таму, хто там будзе сядзець, не мае значэння. Так што не варта час марнаваць».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках