24 снежня 2024, aўторак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васьковіча пратрымалі ў карцэры месяц

7
Васьковіча пратрымалі ў карцэры месяц

Сталі вядомыя падрабязнасці апошніх 1,5 месяцаў з жыцця палітвязня Яўгена Васьковіча.

Пра іх распавёў адвакат зняволенага, які здолеў сустрэцца з ім 10 верасня пасля працяглых адмоў у сустрэчы пад рознымі надуманымі падставамі, паведамляе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Паводле яго слоў, Яўген Васьковіч адседзеў у карцэры 30 дзён - тры разы па дзесяць дзён з 2 жніўня па 1 верасня. Першы раз ён трапіў у карцэр за тое, што спаў днём, два іншых разы - за непадпарадкаванне супрацоўнікам калоніі.

«Відавочна, ціск звязаны з адмовай Яўгена пісаць прашэнне аб памілаванні», - лічыць адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Пасля карцэра палітвязень выглядае бледным, схуднелым і стомленым. Месяц карцэра стаў для яго і яго здароўя моцным выпрабаваннем.

Яўген паведаміў таксама, што апошнія паўгода атрымлівае лісты толькі ад маці і бабулі. Да яго не даходзяць нават лісты ад іншых сваякоў. Разам з тым ён просіць працягваць пісаць яму і адпраўляць заказныя лісты, так як для яго нават такая падтрымка вельмі важная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках