29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча зноў катуюць у турме?

34
Дашкевіча зноў катуюць у турме?

Адміністрацыя Віцебскага СІЗА не пусціла адваката да палітвязня.

«Па словах кіраўніка СІЗА, адвакату адмовілі ў сустрэчы з Дашкевічам па дзвюх прычынах. Па-першае, быццам бы ў іх няма даведкі аб тым, што прысуд уступіў у законную сілу. На самой справе прысуд уступіў у сілу яшчэ ў аўторак, а калі ў іх няма даведкі - гэта не наша праблема», - сказала Наста Палажанка, намеснік старшыні «Маладога фронту» і нявеста Зміцера Дашкевіча.

«Па-другое, быццам бы Дашкевіч не пісаў заяву на сустрэчу з адвакатам. Гэта няпраўда. Зміцер на ўсялякі выпадак напісаў 2 заявы яшчэ ў глыбоцкай калоніі - адну выслаў у Віцебскае СІЗА поштай, другую папрасіў далучыць да матэрыялаў асабістай справы. Або гэтыя заявы былі знішчаныя ў Глыбокім, або кіраўнік Віцебскага СІЗА схлусіў», - сказала яна.

Год таму ўжо была аналагічная сітуацыя, калі Дашкевіч знаходзіўся ў СІЗА і да яго не пускалі адваката. Не выключана, што і зараз адміністрацыі ізалятара ёсць што хаваць, піша mfront.net.

У Віцебску Дашкевіч чакае этапа ў калонію, дзе будзе адбываць новае пакаранне ў 1 год турмы, да якога яго прысудзілі на закрытым судзе ў глыбоцкай калоніі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках