25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі прапануюць разабрацца з маці-адзіночкамі

155
Чыноўнікі прапануюць разабрацца з маці-адзіночкамі

У Беларусі вялікая колькасць маці-адзіночак.

Але ёсць і такія, хто проста карыстаецца сваім статусам для атрымання вялікіх выплат ад дзяржавы, лічаць чыноўнікі.

«Я б паставіла пытанне аб змене заканадаўства, што датычыцца выплат дзяржавы на маленькіх дзяцей. Справа ў тым, што зараз маці-адзіночкам плацяць больш, чым замужнім. Маецца на ўвазе, што яны менш абаронены і іх трэба падтрымліваць», - прыводзіць словы старшыні камітэта па працы і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланы Тарасенка газета «Звязда».

«Але на справе адбываецца вось што: у нас павялічваецца колькасць няпоўных сем'яў і маці-адзіночак. Людзі жывуць разам, але не рэгіструюць шлюб, каб мець больш грошай. Калі сёння замужняя маці атрымлівае на дзіця да 3 гадоў 843 тыс., то маці-адзіночка да таго, як споўніцца 1,5 года яе дзіцяці, - 1 млн. 476 тыс. рублёў. Розніца істотная. Гэтая сітуацыя патрабуе зменаў на заканадаўчым узроўні. Калі мы сёння выступаем за паўнавартасныя сем'і, то давайце ўсім плаціць аднолькава, а маці-адзіночку можна падтрымаць праз іншы механізм, дзяржаўнай адраснай дапамогай», - заявіла Тарасенка.

Напісаць каментар 155

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках