2 траўня 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вагонах метро з'явіліся камеры відэаназірання (Фота)

17
У вагонах метро з'явіліся камеры відэаназірання (Фота)

У некаторых вагонах на першай (Маскоўскай) лініі менскага метрапалітэна з'явіліся камеры відэаназірання. Праўда, працуюць яны ці не, пакуль незразумела.

У КУП «Менскі метрапалітэн» ад каментароў устрымліваюцца, адсылаючы да моманту адкрыцця новых станцый. У дадзены момант, кажуць у метрапалітэне, вядзецца праграмаванне абсталявання, піша TUT.by.

Камер з шырокавугольнымі аб'ектывамі ў кожным вагоне па дзве, і яны, адпаведна, дазваляюць назіраць за пасажырамі з абодвух бакоў. Дзякуючы навінцы зараз можна будзе не толькі папярэдзіць небяспеку тэрарыстычных актаў, але і ажыццяўляць прафілактыку кішэнных крадзяжоў і іншых супрацьпраўных дзеянняў.

З'яўленне відэакамер у вагонах менскага метро анансаваў у пачатку жніўня начальнік КУП «Менскі метрапалітэн» Расціслаў Юрэня. Ён паведаміў, што ў бліжэйшы час камерамі абсталююць 35 вагонаў.

Дарэчы, усяго на мерапрыемствы, звязаныя з удасканаленнем сістэмы бяспекі ў менскім метро, у бліжэйшыя 5 гадоў плануецца выдаткаваць Br172 млрд. У наступным годзе ў мэтах развіцця сістэмы бяспекі намечана выдаткаваць Br16 млрд, у гэтым годзе - Br12 млрд.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках