4 траўня 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Выбары ў Беларусі - гэта жарт (Відэа)

27

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі звярнуўся да грамадзян Беларусі з нагоды будучых «выбараў».

Станіслаў Шушкевіч асудзіў тыя партыі і арганізацыі, якія ў іх удзельнічаюць і назваў байкот найбольш лагічным і правільным крокам, піша bchd.info.

«Перш за ўсё, гэта жарт, што ў Беларусі будуць выбары. Ніякіх выбараў у Беларусі не будзе, таму што гэтая злачынная банда - Ярмошына і Лазавік - фактычна не мае ніякага дачынення да падліку галасоў. Гэта даверана іншым службам. Яны проста хлусяць. Яны дасягнулі такіх «вяршыняў», калі іх не пускаюць у годнае акружэнне, не пускаюць у цывілізаваныя краіны. І вось гэтыя людзі, гэтыя адходы грамадскасці, робяць такі спектакль, які называюць «выбарамі». Яны абражалі выбаршчыкаў, абражалі жанчын, мужчын. Ім трэба падаць у адстаўку і папрасіць, каб гэтым займаліся годныя людзі. Але подласць бярэ верх, і яны будуць праводзіць аперацыю спецслужбаў па прызначэнні так званых «дэпутатаў» у так званы «парламент».

Мы хацелі разабрацца ў партыі, хто ў нас жадае ўдзельнічаць у «выбарах». І сказалі: калі хто-небудзь хоча ўдзельнічаць у гэтых «выбарах», мы збяром з'езд, Цэнтральную раду і выставім кандыдатаў. Але ўсё кажуць: «З кім вы збіраецеся гуляць у гэтыя гульні? З подласцю?» І таму ў нас няма прычын ні склікаць з'езд, ні вылучаць дэпутатаў.

Байкот «выбараў» - гэта добрая справа. На жаль, у нас ёсць людзі, якія не зразумелі, якім не хапіла папярэдніх так званых «выбараў», каб зразумець, што ніякіх выбараў не адбываецца. Калі я атрымліваю нейкія лісты ад Ляўковіча ці яшчэ ад кагосьці аб тым, што яны будуць вылучацца кандыдатамі, што яны збіраюць подпісы і працуюць з насельніцтвам, я б ім параіў узгадаць свае папярэднія крокі і тое, да чаго гэта прывяло. Гэта прыводзіць толькі да спрэчак з годнымі людзьмі нявартымі мерамі. Таму я паўтараю, байкот - гэта вельмі лагічна. Мы са скуры лезці не будзем, мы будзем годна сябе паводзіць і не ўдзельнічаць у гэтым цырку.

А за чым назіраць? Мы лічым, што гэта не тая структура, за якой можна назіраць. Можна сказаць: давайце прызначым назіральнікаў за кішэннымі злодзеямі, каб даведацца хто з іх лепш крадзе. Тут назіраць не трэба. Яны ўжо і так шмат выкралі.

23 верасня я не маю ніякага намеру ісці на так званыя «выбары», на так званае галасаванне. Я знайду сабе годны занятак, таму што мне хапае працы. Я раю людзям паступаць так, як ім падказвае іх сумленне. Калі мы паступаем несумленна, мы фактычна падтрымліваем дыктатуру, падтрымліваем чалавека, які незаконна ўтрымлівае ўладу, які называе сябе ўсенародна абраным, які кідае людзей у турму. Задумайцеся, як канчаюць такія людзі», - сказаў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках