30 красавiка 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на журналістаў працягваецца

5
Паляванне на журналістаў працягваецца

Каля 17-й гадзіны каля плошчы Калініна ў Менску былі затрыманыя незалежныя тэлежурналісты Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў.

Журналісты, адзін з якіх - Вячаслаў Пяшко - з'яўляецца сябрам ГА «БАЖ», праводзілі здымкі на вуліцы, падчас чаго да іх падышлі міліцыянты і пачалі затрымліваць, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У гэтыя хвіліны Вячаслаў Пяшко і Валянцін Міхальцоў дастаўленыя ў апорны пункт аховы парадку на вуліцы Кузьмы Чорнага для высвятлення асобаў.

Нагадаем, сёння каля ўніверсама «Фрунзенскі» у Менску актывісты моладзевай арганізацыі «Zмена» збіраліся правесці чарговы пікет з заклікам байкатаваць «выбары».

Маладыя людзі зладзілі сімвалічную раздачу баршчу.

Пасля пачатку пікету на актывістаў «Zмены» і журналістаў накінуліся людзі ў цывільным, пачалі збіваць і затрымліваць іх.

Былі затрыманыя актывісты «Zмены» Павел Вінаградаў, Аляксандр Арцыбашаў, а таксама фотакарэспандэнты Associated Press і Reuters, - Сяргей Грыц і Васіль Фядосенка, журналісты Таццяна Зяньковіч, Павел Падабед, аператары Аляксандр Баразенка і Дзмітрый Рудакоў, прадзюсар Аляксей Акулаў, а таксама здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF .

Пры затрыманні журналісты атрымалі траўмы. Фотакарэспандэнту Associated Press Сяргей Грыц разбілі акуляры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках