Вычысцім гэбэшную заразу!
95- 19.09.2012, 0:02
Наш сайт пачынае акцыю па барацьбе са шпіёнскімі праграмамі беларускіх спецслужбаў.
Улічваючы бесперапынныя спробы заразіць кампутары актывістаў, грамадскіх дзеячаў, палітыкаў і журналістаў, мы аб'яўляем бестэрміновую акцыю бясплатнай праверкі на вірусы для ўсіх жадаючых.
Як мінімум з 2011 года вядома аб паспяховых спробах беларускіх спецслужбаў падкінуць кампутарныя вірусы на кампутары актывістаў. Здараліся і напады на наш рэсурс. Пра гэта мы ўжо неаднаразова пісалі.
Калі Вы лічыце, што можаце з'яўляцца ахвярай кампутарнага сачэння, то мы прапануем Вам прайсці простую праверку.
Першае, што варта зрабіць - гэта праверыць праграмы, якія запускаюцца на Вашым кампутары аўтаматычна пры старце сістэмы. Разабрацца ў велізарнай колькасці невядомых службаў і дадаткаў АС Windows часам не проста, таму мы хочам прапанаваць Вам бясплатную дапамогу ў аналізе спісу праграм. Мы прапануем выкарыстоўваць невялікую і бясплатную ўтыліту ад кампаніі Microsoft, вядомую як Autoruns, для таго, каб сабраць спіс праграм аўтазапуску і адправіць нам на праверку. Такім чынам, вось простая інструкцыя:
Спасылка на праграму Autoruns.
Больш падрабязная інфармацыя пра ўтыліту (на англійскай).
У выпадку, калі Вы самастойна змаглі выявіць вірус або траянскую праграму на сваім кампутары, калі ласка:
1. скапіруйце яе ў асобную папку;
2. змяніце расшырэнне файла, пераназваўшы яго, напрыклад, у virus.bin;
3. змясціце файл у архіў з паролем «virus»;
4. дашліце нам на паказаную паштовую скрыню (virus.charter97@gmail.com).
Магчыма, інфармацыя, якой Вы падзеліцеся, раскрые невядомую сетку шпіёнскіх праграм і дапаможа абараніць кампутары іншых карыстальнікаў.
Мы гарантуем бяспечнае захоўванне і выкарыстанне атрыманых дадзеных, а таксама праінфармуем Вас аб выніках праверкі.