Аляксандр Памідораў падтрымаў палітвязняў (Фота, відэа)
1- 19.09.2012, 10:04
18 верасня музыка правёў акустычны канцэрт у рамках акцыі «Марафон салідарнасці».
«Гэта ідыятызм, калі людзей прыгнятаюць у правах за іх погляды, - сказаў Аляксандр Памідораў. - Як бы там ні было цяжка, грамадзянінам гэтай краіны трэба быць. Я думаю, што тут сабраліся людзі, якія не збіраюцца заўтра мяняць пашпарт».
«Марафон салідарнасці» - гэта шэраг творчых сустрэч з вядомымі музыкамі, паэтамі і мастакамі, прысвечаных тэме палітычных вязняў Беларусі, нагадвае тэлеканал «Белсат». На іх збіраюцца дабрачынныя ахвяраванні палітвязням і іх сем'ям.
За першы тыдзень «Марафону» сабралі больш за 4 мільёны беларускіх рублёў, распавяла адна з арганізатараў, Ганна Шапуцька.