Студэнтаў гоняць на канцэрт у дзень «выбараў» (Фота)
50- 19.09.2012, 17:03
Студэнтаў заклікаюць на маладзёжную дыскатэку на Кастрычніцкай.
У рэдакцыю сайта charter97.org студэнт адной з менскіх ВНУ даслаў фатаграфіі аб'яў, расклееных у 5-м студэнцкім інтэрнаце БДАТУ. Згодна з фотаздымкамі, студэнтаў заклікаюць на дыскатэку ў дзень «выбараў» 23 верасня на Кастрычніцкай плошчы. Моладзі абяцаюць выступленне зорак Беларусі.
Таксама адміністрацыя інтэрната збірае інфармацыю пра месцазнаходжанне кожнага студэнта 22-га і 23-га верасня.