24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: На нас зноў ціснуць

19
МЗС: На нас зноў ціснуць

Абвінавачванні амерыканскага боку ў адрас кампаніі «Белзнешпрамсэрвіс», безгрунтоўныя і не адпавядаюць рэчаіснасці, заяўляюць у міністэрстве.

«Гэта не больш чым спроба аказаць ціск на Беларусь за адкрытую і прынцыповую пазіцыю нашай краіны на карысць мірнага ўрэгулявання ўнутранага сірыйскага канфлікту», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС падкрэсліў, што «беларускі бок заўсёды няўхільна выконвае рашэнні Савета Бяспекі ААН». У сувязі з гэтым, адзначыў Савіных, «аднабаковыя санкцыі ЗША супярэчаць духу канструктыўнага ўзаемадзеяння паміж нацыямі на аснове міжнароднага права і ўзаемнай павагі».

«Мы рашуча не прымаем гэтыя падыходы і лічым прымяненне аднабаковых мер недапушчальным», - заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.

Як паведамлялася, міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла беларускае дзяржаўнае знешнегандлёвае унітарнае прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» у пастаўках абсталявання ваеннага прызначэння кіруючаму рэжыму Сірыі.

Міністэрства ўвяло санкцыі ў дачыненні да «Белзнешпрамсэрвіс» у адпаведнасці з прэзідэнцкім указам 13382 аб пастаўшчыках узбраенняў і зброі масавага паражэння. У Мінфіне ЗША паведамілі, што «Белзнешпрамсэрвіс» пастаўляў у Сірыю выбухоўнікі для авіяцыйных бомбаў праз сірыйскае ваеннае прадпрыемства Army Supply Bureau.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках