Макей ляціць у Нью-Йорк
49- 20.09.2012, 12:40
Міністр замежных спраў Беларусі прыме ўдзел у 67-й сесіі Генасамблеі ААН, якая пройдзе з 25 верасня па 1 кастрычніка 2012 года.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, перадае БелТА.
Уладзімір Макей выступіць перад удзельнікамі сегмента высокага ўзроўню з «выкладаннем пазіцый Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня». Акрамя таго, запланавана правядзенне шэрагу двухбаковых сустрэч з міністрамі замежных спраў замежных дзяржаў для абмеркавання «пытанняў развіцця двухбаковых адносін».