На «Беларуськаліі» скарачаюць працоўны дзень
25- 20.09.2012, 13:42
Учора на «Беларуськаліі» многім скарацілі працоўны дзень на 2 гадзіны з умовай, што яны прама з працы пойдуць на ўчасткі галасаваць.
Пра гэта паведаміла работніца «Беларуськалія», якая адмовілася ад «скарочанага працоўнага дня» на такіх умовах.
Па інфармацыі «Белорусского партизана», у маладой жанчыны маленькі сын, яна адзінокая маці, але кантракт з ёй па прычыне яе вальнадумства пару месяцаў таму перазаключылі ўсяго на год, хоць астатнім яе калегам - на тры-пяць гадоў.