25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства ў дачыненні да Пачобута падоўжанае да 21 кастрычніка

2
Следства ў дачыненні да Пачобута падоўжанае да 21 кастрычніка

З Анджэем Пачобутам будуць разбірацца пасля «выбараў»

«Тэрмін папярэдняга следства па крымінальнай справе па абвінавачванні Анджэя Пачобута па арт. 367 ч.2 КК Беларусі падоўжаны да 21 кастрычніка 2012 года для правядзення дадатковых следчых дзеянняў», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Сяргей Шаршаневіч.

Нагадаем, падставай для ўзбуджэння справы сталі публікацыі журналіста на незалежных сайтах.

Карэспандэнта польскай «Gazety Wyborczej» затрымалі ў яго кватэры ў Гродне 21 чэрвеня. Перад гэтым у памяшканні правялі ператрус і канфіскавалі кампутары. Анджэй Пачобут прабыў у гродзенскім СІЗА да 30 чэрвеня, пасля чаго быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

Журналіст не прызнае сябе вінаватым і адмовіўся ад дачы паказанняў следству.

У ліпені стала вядома, што ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці стварыла следчую групу для расследавання крымінальнай справы Пачобута.

Праваабарончыя структуры і Еўразвяз асудзілі беларускія ўлады за чарговы крымінальны пераслед журналіста.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках