25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі СНД: А мы парушэнняў не заўважылі

49
Назіральнікі СНД: А мы парушэнняў не заўважылі

Місія назіральнікаў ад СНД лічыць «парламенцкія выбары», якія адбыліся ў Беларусі, дэмакратычнымі і адпаведнымі нацыянальнаму заканадаўству.

Пра гэта заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД, старшыня выканкама - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

«Мы лічым, што «выбары» у «парламент», якія адбыліся ў Беларусі, былі свабоднымі, дэмакратычнымі і цалкам адпавядалі нацыянальнаму заканадаўству», - сказаў ён у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Я з поўнай падставай магу сцвярджаць, што мы змаглі стварыць аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі, і гэтая карціна ў цэлым здавальняючая і пазітыўная. «Выбары» прайшлі дастаткова спакойна, падрыхтоўка да іх была спакойнай і пазітыўнай», - сказаў Лебедзеў.

Лебедзеў дадаў, што недахопы ў ходзе праведзеных «выбараў» меліся, але, у асноўным, яны насілі тэхнічны характар.

Паводле яго слоў, місія падрыхтавала і падпісала выніковы дакумент, аднак ён будзе апублікаваны толькі пасля падвядзення афіцыйных і канчатковых вынікаў выбараў.

Нагадаем, незалежныя назіральнікі фіксавалі шматлікія парушэнні, як падчас датэрміновага галасавання, так і ў асноўны дзень «выбараў».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках