24 снежня 2024, aўторак, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Фарс праваліўся

13
Павел Севярынец: Фарс праваліўся

Ва ўлады не атрымалася загнаць беларусаў на «выбары», лічыць палітык.

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў сайту charter97.org вынікі «парламенцкіх выбараў».

«Выбараў» не было. Быў фарс. Была спроба рэжыму загнаць беларусаў на так званыя «выбары», але яны не адбыліся. Па дадзеных нашых назіральнікаў, яўкі ў маштабах Беларусі не было. Фарс праваліўся. Махлярства з галасамі, падмена бюлетэняў, выбарчых скрыняў - гэта злачынства. Гэта злачынства ўлады супраць беларусаў, супраць народа, супраць Бога. Забіраць у беларусаў права выбару - найчыстае ліха, нават Бог пакідае людзям выбар - верыць у яго ці не», - сказаў палітык.

«Улада абвясціла свае вынікі і гэтыя вынікі - хлусня. «Выбары» не адбыліся», - адзначыў палітвязень.

Нагадаем, сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя прысудзілі за Плошчу 19 снежня 2010 года да трох гадоў «хіміі». Павел Севярынец адбывае пакаранне ў камэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках