28 снежня 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады скасавалі дамову з кампаніяй Пефціева

5
Беларускія ўлады скасавалі дамову з кампаніяй Пефціева

Урад Беларусі скасаваў інвестыцыйную дамову з ПУП «БТ Тэлекамунікацыі», якая знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 865 ад 19 верасня 2012 года, паведамляе БелТА.

Інвестыцыйная дамова была заключана ў пачатку 2011 года. Меркавалася, што інвестар створыць у Беларусі маніторынгавы цэнтр у сферы ігральнага бізнесу. Каб выбраць кампанію, якая атрымае такое права, годам раней правялі конкурс.

Яго пераможца павінен быў забяспечыць кругласутачнае атрыманне зацікаўленым дзяржаўным органам поўнай і дакладнай інфармацыі аб рабоце ігральных устаноў у рэжыме рэальнага часу. Пры гэтым для дзяржавы павінна была стаць празрыстай інфармацыя аб абароце грашовых сродкаў і выплаце выйгрышаў ігракам.

У цяперашні час стварэннем цэнтра маніторынгу і ўкараненнем спецыяльнай камп'ютэрнай касавай сістэмы займаецца беларуская кампанія, якая стала пераможцам паўторнага конкурсу.

Нагадаем, 20 чэрвеня 2011 года Савет ЕЗ прыняў рашэнне пашырыць спіс беларускіх грамадзян і кампаній, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ў сувязі з парушэннем праў чалавека ў Беларусі, уключыўшы ў яго ў тым ліку Уладзіміра Пефціева і тры кампаніі - ЗАТ «Белтэхэкспарт», ЗАТ «Спорт -пары» і ПУП «БТ Тэлекамунікацыі». У дакументах ЕЗ Пефціеў значыцца як «асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнкай і яго сям'ёй, галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму Лукашэнкі, старшыня савета акцыянераў «Белтэхэкспарту», найбуйнейшай у Беларусі кампаніі імпарту-экспарту ўзбраенняў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках