24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток валюты ідзе бесперапынна

8
Адток валюты ідзе бесперапынна

Чысты адток валюты ў жніўні склаў $49 мільёнаў.

У жніўні дэфіцыт знешніх плацяжоў склаў $49 млн супраць прафіцыту на $469,2 млн у ліпені, $287,1 млн у чэрвені і $245,8 млн у траўні. У красавіку і сакавіку сальда знешніх плацяжоў таксама было дэфіцытным - $85,9 млн і $90 млн адпаведна пасля прафіцыту на $71,4 млн у лютым і $128,5 млн у студзені.

Такім чынам, у жніўні рэзка спынілася тэндэнцыя аднаўлення прафіцыту знешніх плацяжоў, якая складалася ў траўні-ліпені пасля двухмесячнага дэфіцыту ў сакавіку-красавіку. Прафіцыт знешніх плацяжоў у Беларусі фіксаваўся з траўня мінулага года, калі была праведзена першая ў тым годзе рэзкая дэвальвацыя беларускага рубля (на 56,3%).

У студзені-жніўні 2012 года Беларусь пералічыла ў бюджэт РФ $2 млрд 662,2 млн экспартных пошлін на нафтапрадукты, у тым ліку ў жніўні $252,3млн, у ліпені - $191,2 млн, у чэрвені - $377,3 млн.

Без уліку гэтых плацяжоў, якія фактычна ўяўляюць сабой надбаўку да кошту імпарту расейскай нафты, станоўчае сальда знешніх плацяжоў Беларусі ў студзені-жніўні 2012 года склала $3 млрд 639,2 млн супраць станоўчага сальда на $228,3 у студзені-жніўні 2011 года. У жніўні 2012 года прафіцыт плацяжоў знізіўся да $203,3 млн з $660,4 млн у ліпені, $664,4 млн у чэрвені і $614,6 млн у траўні. У прыватнасці, прафіцыт плацяжоў па таварах у жніўні знізіўся да $81,5 млн з $454 млн у ліпені.

У жніўні паступленне валютнай выручкі ў Беларусь склала $4,41 млрд супраць $4,28 млрд у ліпені, $4,75 млрд у чэрвені і $5,06 млрд у траўні.

У складзе валютнай выручкі паступленні ад экспарту тавараў выраслі на 20,7% да $31,17 млрд. Пры гэтым паступленні з краін па-за СНД склалі $119,540 млрд (рост на 27,3%), з Расеі - $9,1 млрд (рост на 10%).

У структуры замежных валют, з якіх складаецца валютная выручка Беларусі, доля даляра ЗША вырасла да 42,1% з 25,4%, доля еўра знізілася з 35,2% да 27,7%, расейскага рубля паменшылася з 30,6% да 28,9%, доля беларускага рубля склала 0,7%, іншых валют - 0,6%.

Плацяжы за імпарт тавараў і паслуг, па даходах і трансфертах за студзень-жнівень 2012 года склалі $32,04 млрд, павялічыўшыся на 9,7%. Доля Расеі ў агульным аб'ёме выплат павялічылася да 62,9% з 57,9%, доля краін па-за СНД скарацілася з 37,9% да 32,4%.

У структуры плацяжоў за імпарт доля даляра ЗША вырасла да 50,2% з 41,4%, доля еўра знізілася да 26,1% з 33,2%, доля расейскага рубля вырасла да 25% з 21,8%.

Пры гэтым ў знешніх разліках чысты адток даляраў ЗША ў студзені-жніўні склаў $ 150 млн, які кампенсаваўся чыстым прытокам выручкі ў еўра на $1,53 млрд у эквіваленце і ў расейскіх рублях - на $2,3 млрд у эквіваленце.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках