29 снежня 2024, Нядзеля, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Каваленка: Палітвязні зноў выстаўляюцца на торг

3
Алена Каваленка: Палітвязні зноў выстаўляюцца на торг

Словы кіраўніка аб палітвязнях у дзень «выбараў» не выпадковыя.

Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі лічыць іх сігналам для Еўропы. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю «Еўрарадыё».

- Ці атрымалася выпрацаваць адзіную стратэгію дапамогі палітвязням падчас Беларускага круглага стала ў Варшаве, які арганізаваў еўрадэпутат Марэк Мігальскі?

- Многія выказваліся пра гэта, але прыняць нейкую стратэгію дзеянняў удзельнікі не змаглі. Мы столькі гадоў жывем пры гэтым рэжыме, а Еўропа так і не распрацавала эфектыўнай методыкі. Усе прыйшлі да адной высновы: выбараў у Беларусі няма, тое, што адбылося, - гэта фарс. Вынікі «выбараў» і яўка былі сфальсіфікаваныя. Еўрадэпутат Марэк Мігальскі сказаў, што дэмакратычныя краіны адрозніваюцца ад таталітарных тым, што ў дэмакратычных краінах умовы правядзення выбараў прадказальныя, а вынікі - не. У Беларусі ж усё зусім наадварот: тут умовы непрадказальныя, а вынікі - прадказальныя.

- Учора Лукашэнка паведаміў, што двое палітвязняў напісалі прашэнне аб памілаванні. Потым высветлілася, што ён меў на ўвазе як раз Сяргея Каваленку і анархіста Паўла Сырамалотава, які разам са спадаром Каваленкай знаходзіцца ў Магілёўскай калоніі. Як мы ведаем, Сяргей Каваленка напісаў гэта прашэнне тры месяцы таму. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што прашэнне напісана месяц назад і, магчыма, неўзабаве зможа яго разгледзець. Звязваеце вы гэтую заяву Лукашэнкі з «выбарамі»?

- Не выпадкова менавіта ў гэты дзень Лукашэнка гэта агучыў. Што тут можна казаць? Для яго жыццё чалавека і лёс яго сям'і нічога не значаць. Месяц, другі, год - для яго гэта нічога не значыць. Ён зрабіў пасыл Еўропе, што вы можаце прызнаць мае «выбары», а я вам зраблю падарунак і адпушчу каго-небудзь з палітычных зняволеных.

- Вы добра сказалі: каго-небудзь. Размова не ідзе цяпер аб вызваленні ўсіх палітвязняў: Лукашэнка сігналізаваў, што два чалавекі, магчыма, стаяць у чарзе. Дарэчы, Сяргей Каваленка і Павел Сырамалотаў знаходзяцца ў адной калоніі. Гэта нейкая разнарадка зверху для кіраўніцтва калоніі?

- Напэўна, не разнарадка, але нейкія віды ціску, мабыць, у іх былі. Прашэнне было напісана пад ціскам.

- Калі прызнана, што Каваленка - злосны парушальнік рэжыму, то Лукашэнка павінен будзе памілаваць шматразовага парушальніка дысцыпліны?

- Аляксандр Лукашэнка можа вызваліць каго захоча, незалежна ад таго, з'яўляецца чалавек парушальнікам ці не. Цяпер Сяргей знаходзіцца ў атрадзе, але да гэтага ён амаль месяц правёў у карцэры. Стан яго здароўя не вельмі добры: ніякіх абследаванняў да гэтага часу не зрабілі, і сам ён прызнаў, што здароўя ў яго няма, хоць вагу ён аднавіў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках