24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя асудзіла беларускія «выбары»

5
Балгарыя асудзіла беларускія «выбары»

МЗС Балгарыі выказала шкадаванне з нагоды атмасферы запалохвання і ціску, якой суправаджаліся «парламенцкія выбары» у Беларусі.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Весела Чэрнева, піша The Sofia Globe (пераклад - charter97.org).

«Мы не можам не турбавацца з-за неадпаведнасці «выбараў» міжнародным стандартам свабоднага і справядлівага галасавання», - сказала яна.

Весела Чэрнева сказала, што Балгарыя прыняла да ведама высновы, зробленыя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека аб тым, што Беларусь не выконвае абавязацельствы члена АБСЕ - такія, як права грамадзян на свабоду мірных сходаў і асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў.

«Мы заклікаем кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне выканання дэмакратычных прынцыпаў і норм. Мы будзем вітаць любы крок у гэтым накірунку», - сказала яна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках