24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forex Club: Дэвальвацыя можа быць у 2013 годзе

34
Forex Club: Дэвальвацыя можа быць у 2013 годзе

Беларусам варта рыхтавацца да новага валютнага дэфіцыту.

Некаторыя інтэрнэт-крамы ўжо закладваюць курс на ўзроўні 8 700 беларускіх рублёў. Еўра са жніўня расце яшчэ больш імклівымі тэмпамі і, падобна, не думае зніжацца.

Ці варта беларусам рыхтавацца да чарговага валютнага дэфіцыту і магчымай дэвальвацыі «Інфабанк» папрасіў пракаментаваць старэйшага аналітыка Forex Club у Беларусі Валерыя Палхоўскага.

- Не думаю, што можа пачацца маштабная паніка, паколькі попыт на замежную валюту суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб па-ранейшаму абмежаваны яго плацежаздольнасцю. Пасля трохразовай дэвальвацыі, якая адбылася ў мінулым годзе, даходы ў краіне не выраслі на столькі ж. Акрамя таго, не варта скідаць з рахункаў скачок інфляцыі, якая паглынае частку зберажэнняў, - растлумачыў эксперт.

- На мой погляд, пэўныя рызыкі могуць паўстаць у 2013 годзе ў сувязі са зніжэннем стаўкі рэфінансавання, якая прагназуецца на ўзроўні 13-15%. Гэта, безумоўна, стане змякчэннем грашова-крэдытнай палітыкі, якое прывядзе да росту ВУП. Хіба што толькі інфляцыя выйдзе на ўзровень 8-10%, тады стаўка ў 13-15% будзе адэкватнай.

Структура жа нашай эканомікІ такая, што любое павышэнне эканамічнай актыўнасці правакуе рост імпарту і пагаршэнне стану бягучага рахунку плацежнага балансу. Пасля крызісу 2011 года мы не зведалі істотных структурных перабудоў, а такім чынам наўрад ці варта чакаць змен у гэтай залежнасці.

Аналітык мяркуе, што пакуль попыт на замежную валюту будзе стрымлівацца невысокай плацежаздольнасцю, якая з'яўляецца вынікам леташніх дэвальвацый.

- На мой погляд, такая сітуацыя захаваецца да канца года, а нейкія больш сур'ёзныя працэсы могуць адбыцца толькі ў 2013 г., - лічыць Валерый Палхоўскі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках