30 красавiка 2024, aўторак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Відэльцы-клюшкі» выпрабуюць на школьніках

52

Вынаходнік дзіўнага сувеніра ўпэўнены, што моладзь ацэніць яго па вартасці.

Першапачаткова планавалася, што «відэлец-клюшка» будзе зроблены з пластыка, аднак цяпер яе збіраюцца выпускаць і ў металічным варыянце.

Вынаходнік Станіслаў Галкоўскі прапануе наладзіць выпуск сувеніра да ЧС па хакеі, калі ён адбудзецца ў Менску ў 2014 годзе, піша onliner.by.

«Гэта не проста сталовы прыбор. «Відэлец-клюшка» можа стаць негалосным сімвалам сусветнага хакейнага чэмпіянату, - кажа ён. - Але яе трэба распаўсюджваць за год да чэмпіянату!»

Па словах вынаходніка, пачынаць трэба з моладзі: прапаноўваць «чыкен по» як сталовы прыбор у школьных сталовых, кафэ. Станіслаў упэўнены, што моладзь па вартасці ацэніць яго задумку.

Нагадаем, вынаходства гомельскага тэлежурналіста атрымала вядомасць падчас правядзення конкурсу БРСМ «100 ідэй для Беларусі». Галкоўскі прапанаваў наладзіць да чэмпіянату свету па хакеі вытворчасць унікальнага сталовага прыбора - гібрыд відэльца, нажа і клюшкі пад назвай «чыкен по» (курыная лапа). Ідэю ўспрынялі як жарт, але ўсё аказалася сур'ёзна. Першая вопытная партыя ўжо выраблена.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках