Апостальскі нунцый сустрэўся з беларускімі палітвязнямі
25- 27.09.2012, 14:48

Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці наведаў у турме Сырамалотава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава, Севярынца і Каваленку.
Клаўдыё Гуджэроцці сустрэўся з палітвязнямі «у знак павагі да універсальнага маральнага аўтарытэту Святога Айца».
Як піша «Наша Нiва», на сайце «Радыё Ватыкана» сёння з'явілася наступнае паведамленне: «У знак павагі да ўніверсальнага маральнага аўтарытэту Святога Айца і гуманітарных намаганняў Святога Прастола, у рамках двухбаковых дыпламатычных адносін папскаму прадстаўніку ў Менску, архіепіскапу Клаўдыё Гуджэроцці, было дазволена наведаць некаторых вязняў у турмах Беларусі.
Гаворка ідзе пра Паўла Сырамалотава, Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Зміцера Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Паўла Севярынца і Сяргея Каваленку. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, даведаўся аб іх стане і выслухаў. Ён перадаў ім малітвы Святога Айца і каталікоў за іх і іх сем'і».