26 лiстапада 2024, aўторак, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Бяляцкага кінулі ў ШЫЗА

42
Алеся Бяляцкага кінулі ў ШЫЗА

Палітвязень знаходзіцца ў штрафным ізалятары.

Пра гэта стала вядома сёння, піша ПЦ «Вясна».

Праваабаронцы з трывогай адзначаюць, што ў апошні час ціск на Алеся Бяляцкага значна ўзмацніўся.

Прысуджаны да зняволення ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на чатыры з паловай гады, Бяляцкі з сакавіка па чэрвень 2012 года атрымаў 3 спагнання, якія ўключаюць пазбаўленне чарговага доўгага спаткання (аднаго з двух, прадугледжаных на працягу года). На падставе гэтых трох спагнанняў Алесь ў канцы чэрвеня 2012 года прызнаны «злосным парушальнікам устаноўленага парадку адбывання пакарання». Гэта перакрэсліла магчымасць прымянення да яго Закона «Аб амністыі», прынятага ў 2012 годзе, а таксама пацягнула памяншэнне штомесячнага памеру грашовых сродкаў на асабовым рахунку, якія можна расходаваць на набыццё прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, з 5 да 1 базавай велічыні (з 500 000 да 100 000 беларускіх рублёў).

Яшчэ два спагнання ужытыя да Бяляцкага ў жніўні 2012 года: пазбаўленне чарговай прадуктовай перадачы (адной з двух прадугледжаных на працягу года) і пазбаўленне чарговага, ужо кароткатэрміновага, спаткання (таксама аднаго з двух прадугледжаных на працягу года).

У дзень 50-гадовага юбілею Алеся Бяляцкага былы зняволены Бабруйскай калоніі і былы «хімік» паведаміў Паўлу Севярынцу пра ціск на Бяляцкага з боку адміністрацыі калоніі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках