13 лiстапада 2024, Серада, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіева заклікаюць назад на радзіму

14
Бакіева заклікаюць назад на радзіму

Беглыя былыя кіраўнікі Кыргызстана Аскар Акаеў і Курманбек Бакіеў змогуць вярнуцца на радзіму, толькі калі яны папросяць прабачэння ў сваіх суайчыннікаў.

Так лічыць амбасадар Кыргызстана ў Казахстане Эсенгул Амураліеў, піша «Інтэрфакс».

«Два прэзідэнта былі адпрэчаныя народам і вымушаныя зараз знаходзіцца за межамі Кыргызстана. Калі яны папросяць прабачэння ў народа і народ іх прабачыць, то ў іх ёсць шанец вярнуцца назад.

Калі гэтага не адбудзецца, то, напэўна, такога шанцу ў іх няма», - сказаў Амураліеў у інтэрв'ю казахстанскай газеце «Мегаполіс», апублікаваным у панядзелак.

7 красавіка 2010 года быў скінуты рэжым другога Прэзідэнта Кіргізіі К.Бакіева, які, у сваю чаргу, прыйшоў да ўлады пасля выгнання 24 сакавіка 2005 года свайго папярэдніка А.Акаева.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках