2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяніса Садоўскага ізалявалі ў турме на Акрэсціна

2
Дзяніса Садоўскага ізалявалі ў турме на Акрэсціна

Адказнага сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага на Акрэсціна перавялі ў іншую камеру.

У ёй Садоўскі не можа бачыць і чуць, што адбываецца на вуліцы, хто прыходзіць яго падтрымаць і прынесці яму перадачы, паведамляе прэс-служба БХД.

Пра гэта паведамілі былыя сукамернікі Дзяніса Садоўскага.

Разам з тым, як паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, перадачу для Дзяніса Садоўскага 3 верасня ўзяць пагадзіліся.

Нагадаем, што адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі быў асуджаны 28 жніўня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта па абвінавачванні ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). У гэты дзень ён павінен быў везці тыраж партыйнага бюлетэня «Крыніца» з інфармацыяй пра байкот «выбараў», які быў падрыхтаваны спецыяльна для Нацыянальнага сходу БХД. Што на самой справе стала падставай для яго арышту, да гэтага часу невядома. 2 верасня яму адмовілі ў перадачах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках