23 снежня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АГП збіраецца пікетаваць БТ

10
АГП збіраецца пікетаваць БТ

Спікер АГП Аляксандр Сасноў патрабуе выконваць яго правы як кандыдата ў дэпутаты і прызначыць запіс дэбатаў, адкладзены па віне БТ, не на 6 верасня, калі ён у ад'ездзе, а на іншы дзень.

У выпадку адмовы АГП будзе пікетаваць будынак Белтэлерадыёкампаніі.

«Мяне пазбавілі права выступаць у дэбатах, - цытуе Аляксандра Саснова ucpb.org, - запіс павінен быў адбыцца 3 верасня. Аднак яго перанеслі - нібыта з-за адмовы тэхнікі, як мне паведамілі па тэлефоне прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі. Я адразу сказаў, што 6 верасня я буду ў ад'ездзе, таму не згодны на перанос запісу на гэты дзень. І вось, калі ласка! За суткі да запісу мне паведамляюць, што запіс менавіта 6-га! Да таго ж высвятляецца, што мне нахлусілі, ніякай паломкі абсталявання не было, гэта ЦВК трэба было тэрмінова прыняць незаконную пастанову! Ну, і як гэта завецца? Я патрабую перанесці запіс маіх дэбатаў на любой іншы дзень і час. З 7-га верасня я ў Менску і гатовы ўдзельнічаць.

Гэта ўсё тым больш незразумела, бо Лідзія Ярмошына наракае, маўляў, кампанія ідзе вяла, ніхто з апазіцыі ў дэбатах не хоча ўдзельнічаць... Вось я хачу! І што? Робяць усё, каб сарваць запіс!

Папярэджваю: калі мае правы будуць парушаны і мне не дадуць магчымасці прыняць удзел у дэбатах з улікам маёй адсутнасці ў Менску 6 верасня, я буду пікетаваць ТРК Белтэлерадыёкампанію з прыцягненнем незалежнай прэсы, назіральнікаў ад АБСЕ і шырокай грамадскасці».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках